Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Акцыя “Зрабі шпакоўню – дапамажы птушкам!”

Дата: 24 марта 2020 в 10:13
281 просмотр

З надыходам вясны з цёплых краёў вяртаюцца птушкі.Ужо ў першыя дні пасля прылёту птушкі пачынаюць займацца сур’ёзнай справай. Самая галоўная для іх –падабраць для сябе жыллё. Гэта справа нялёгкая. Часта на дапамогу прыходзяць людзі. Яшчэ з даўніх часоў зарадзілася традыцыя - выраб шпакоўняў. Гэта традыцыя мае глыбокі сэнс. Дапамагаючы птушкам, людзі стано-вяцца бліжэй да прыроды і лепей разумеюць сваё адзінства з ёй.

Добрую традыцыю падтрымалі вучні Мікуліцкай сярэдняй школы. Яны з задавальненнем уключыліся ў школьную акцыю “Зрабі шпакоўню – дапамажы птушкам!”. З дапамогай бацькоў вучні змайстравалі шпакоўні дома. А калі прыйшоў час падводзіць вынікі - стала зразумела, што гэтая акцыя захапіла дзяцей, што яны праяўляюць любоў і клапатлівасць да птушак! Шпакоўняў атрыма-лася многа! Асабліва, актыўнымі аказаліся вучні пачатковых класаў! Некаторыя вучні падрыхтавалі па 3 і, нават, 4 шпакоўні!

Шпакоўні ўпрыгожаць школьны парк. А спеў птушак каля нашай школы стане больш моцным і вясёлым!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.