Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

ПРЫКАЗКІ і ПРЫМАЎКІ

Дата: 26 ноября 2017 в 22:44

Дома і вада смачнейшая.
Няма смачнейшай вадзіцы, чым з роднай крыніцы.
Благая тая птушка, што свайго гнязда не пільнуецца.
Як ты да людзей, так і людзі дацябе.
Язык гладка ходзіць.
Ласкавае слова, што дзень ясны.
Будзь свайму слову гаспадар.
Пытаючы дапытаешся.
Ваўка ногі кормяць.
Ліса ў сне курэй бачыць.
Жураўлі ляцяць высока –зіма яшчэ далёка.
Бусел прыляцеў – вясна будзе.
Калі хочаш хлеба меці, то трэба зямліцы глядзеці.
Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.
Праца майстра баіцца.
Усе птушкі крылы маюць, ды не ўсе лятаюць.
Усякая птушка сваім носам корміцца.
Кот – на печку, сцюжа – на двор.
Рамясло піць, есці не просіць, а само корміць.
Калі ёсць хлеб і вада, то не бяда.
Кашы маслам не сапсуеш.
Хлеб свежы добры да ежы.
Студзень – году пачатак, а зіме – палавіна.

СКАРАГАВОРКІ

Адна сарока- адна марока, сорак сарок- сорак марок.
Дзятлы дзюбамі дзяўбалі дзеравіну.
Лавіў рыбак судака, судзіў судак рыбака: лоўка, рыбак, ловіш, судаку сорам робіш.
Клюйце, куры, крупы каля ступы.

Вершы для дзяцей 2-3 гадоў

“Дзіцячы сад” Канстанцыя Буйло

Нас усіх у сад дзіцячы
Водзяць мамы. Мы не плачам.
Я дык нават вельмі рад,
Што іду ў дзіцячы сад.

“Дожджык” Васіль Вітка

Ідзі, ідзі, дожджыку,
Звару табе боршчыку,
Пастаўлю пал лаўкаю,
Накрыю лапаткаю.
Пастаўлю пад сенцамі,
Накрыю паленцамі.
Пастаўлю пад елкаю,
Накрыю талеркаю.
Талерка не здымецца,
Дожджык не сунімецца.
Дожджыку нам трэба,
Каб было больш хлеба.

“Белабока-сарока” (бел.нар.)

Белабока-сарока
Прыляцела здалёка,
Села ж яна на таку,
У яе хвосцік на баку.

Вершы для дзяцей 3-4 гадоў

“Дожджык” Тадзіяна Кляшторная

Дожджык часта сыпаў, ліў,
Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць
І караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў –
Дождж адразу перастаў.
Напужаўся, мабыць, ён,
Як убачыў парасон.

“Ветлівыя словы” Тадзіяна Кляшторная

“Калі ласка”,”дзякуй”,
“Добры дзень”-
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі
Буду даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.

Вершы для дзяцей 4-5 гадоў

"Лістапад" Янка Купала

З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна-
Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў 
Зазяленяцца.

“Восень” (урывак) Янка Журба

Шумяць па-асенняму            Заможная восень
Пушча і бор;                         Прыйшла ў калгас,
На дрэвах, кустах-                Дарамі  багатымі
Залацісты ўбор.                     Радуе нас.
          

                На полі калгасным
                Вялікі ўраджай.
                Ляціць аб ім слава
                На ўвесь родны край.

Вершы для дзяцей 5-6 гадоў

“Загадкі на градке” Рыгор Барадулін

От бабуля важна села
І глядзіць навокал смела.
У зямлю схавала лапаць.
Як зачэпіш- будзеш плакаць.
Гэта злосная бабуля
Называецца…..(цыбуля)

У бабулі родны брат
Ласкавейшы быццам,
А да слёз давесці рад,
Так як і сястрыца.
Ты не вельмі плач,сынок,
Калі шчыплецца….(часнок)

З вусамі,
А не стары.
Зайздросныя вочы.
За што-небудзь на двары
Ўчапіцца хоча.
Хопіць хітрасці на трох,
Ну, на тое ж ён…..(гарох)

Не сыдзе з месца
Ні на крок,
Зарыўшыся ў пярыну.
Цярэбіць ціхі вецярок
Зялёную чупрыну.
А возьмуць за чупрыну
Ды выцягнуць з пярыны-
Пачырванее, нібы рак.
Вядома, хто гэта….(бурак)

“Белая Русь” Данута Бічэль-Загнетава

Шчочку да вуснаў туліць,
Каб таямніцу спытаць:
-    Белая Русь, матуля,
Гэта дзяўчынка?
Так?
Як называецца дзіўна…
Ты пра яе раскажы.
-    Белая Русь – Радзіма
Перад табою ляжыць.
Крыкні – яна адгукнецца
Звонам гарачых кос.
Кропля з ліста сарвецца,
Ускалыхнецца плёс.
Даль захлынецца громам-
Белая Русь запяе.
І азарыцца Нёман –
Чыстае вока яе. 

“Саўка за сталом” Эдзі Агняцвет

Ляжаць ля талеркі відэлец і нож.
Дзве чыстьыя лыжкі ляжаць.
-    Ну і што ж?
Ляжаць –хай ляжаць, іх не буду чапаць.
Яны не чапаюць мяне і маўчаць.

З талеркі ён сёрбае крупнік – ой-ой!
Кавалачак мяса хапае рукой.
Ён пальцамі ловіць у шклянцы кампот,
Абрусам ён выцер і шчокі, і рот.

Відэлец не ўцерпеў:
-    За цэлы мой век
Мне трапіўся першы такі чалавек!
Ускочыла лыжка –
І ну рагатаць:
- Хі-хі, ха-ха-ха,
Ён дурненькі, відаць!
Саскочылі разам яны са стала –
Ніякая сіла спыніцьне магла.
Відэлец, і лыжка, і нож – ля дзвярэй.
Збянтэжаўся Саўка:
-    Чакайце, э-гей!
Усе ўцякаюць, вяртацца не хочуць.
- Хі-хі, ха-ха-ха! – толькі лыжкі рагочуць.

“Бусел” Васіль Вітка

Даўнаногі землямер
Схапіў жабу за каўнер,
Па траве павалачыў,
У канаве намачыў,
Вострым носам дзеўбануў,
Уздыхнуў і – праглынуў.

“Жаўна” Васіль Вітка

Чорны дзяцел здаўна
Называецца Жаўна.
У чорнага волата –
Магутнае долата.

Дзеўбане ў сасновы сук –
Па ўсім лесе пойдзе грук.
Ён не думае пра спевы –
Чорны дзяцел лечыць дрэвы.

                  “Пралеска” Вера Вярба

Белыя бярозы                              Кажа зверху сонца:
Спалі на ўзлеску,                        “Зорачка лясная,
Як сваю галоўку                         З новым нараджэннем
Ўзняла пралеска.                        Я цябе вітаю!”
Тоненькую ножку                       Белыя бярозы 
З-пад пярыны белай                    Раптам зашапталі:
На зямлю пралеска                    “Мы цябе, пралеска,
Ставіла нясмела.                        Усю зіму чакалі”.
А снягі наўкола –                       І старая елка
Ні канца ні краю.                        Голасна ўздыхнула:
Страшна стала кветцы:               “Вясна надыходзіць,
“Я адна – жывая!”                      А зіма мінула”.  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.