Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

Інтэлектуальная гульня "Размаўляем па-беларуску"

Дата: 26 ноября 2017 в 22:42

Прывітанне, пажаданыя ўдзельнікі і гледачы, а таксама  паважанае журы.

Гэта віктарына "Размаўляем па-беларуску", у якой вы зможаце паспрабаваць сябе ў ролі лінгвістаў.

І так, нашы каманды 7  класа і 8 класа. Як называюцца вашы каманды?

Паважаныя гульцы, каб спрэчныя моманты не завялі нас у тупік, за нашай гульней будзе сачыць і ацэньваць вас наша журы.

І так, першы этап "Прыгадваем".

На гэтым этапе вы будзеце шукаць адказ на слайд-пытанне. Прыгадаць прадмет або з'яву і назваць іх па-беларуску--вось першае заданне.

5 секунд на роздум і падказка: схема слова, адна літара ў ёй і ілюстрацыі да гэтых слоў.

За правільны адказ каманда атрымоўвае 2 балы. Пры няправільным адказе магчымаць даць адказ будзе мець другая каманда, і за правільны адказ яна атрымае 1 бал.

Шалік

Сукенка

Гронка

Бранзалет

Вусень

Ліхтарык

Пакуль журы падлічвае балы за першы тур, у нас невялікая  паўза.

Увага на дошку. Слайды.

І так, гэта толькі пачатак. А мы прыступаем да наступнай гульні "Перакладаем".

На другім этапе віктарыны каманды будуць перакладаць словы  і словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.І рабіць гэта яны будуць паасобку. Кожны правільны адказ 2 балы.

Увага!

Слова для 1-ай пары ўдзельнікаў:

Художник (мастак)

Словазлучэнне:

Вкусная еда (смачная ежа)

Слова для 2-ой пары ўдзельнікаў:

Сережки (завушніцы)

Словазлучэнне:

Сладкая земляника (салодкія суніцы)

Слова для 3-яй пары ўдзельнікаў:

Бусы( пацеркі, каралі)

Словазлучэнне:

Злая собака (злы сабака).

На гэтым другі тур нашай гульні завяршыўся, і пакуль журы падводзіць вынікі, у нас хвілінка адпачынку.

І зараз для вас Вучаніца ...прачытае верш Сяргея Грахоўскага. Радкі гэтага верша глыбей дапамогуць вам зразумець паняці "каханне" і "любоў".

Я шчыра люблю неспакойных і смелых,

І тых, што сабе не даруюць віну.

Люблю маладых і люблю пасівелых

Вясёлых люблю, а кахаю адну.

Каханне не мае ні межаў, ні стажу.

Каханне прыносіць заўжды навіну.

І, мабыць, ніколі ніхто не адкажа,

За што я кахаю на свеце адну.

Дзякуй вялікі, радкі, на самой справе, цікавыя!

А мы крочым далей.  І наперадзе ў нас эпізод "Тлумачым".

Задача  гэтага туру-- растлумачыць сэнс беларускіх слоў. Вывесці на чыстую ваду сэнс кожнага камандам дапамогуць вучні 10 класа. Мы запісалі іх адказы і гатовы паказаць вам. Вам застанецца з трох варыянтаў   выбраць правільны і залічыць на агульны рахунак каманды 3 балы. Калі каманду часова напаткае няўдача, свой варыянт адказу дасць супернік і заробіць 2 балы.

Брыль-1. Казырок шапкі, капялюш(з палямі)

2.Плітка, цаглінка з якога-небудзь спрасаванага матэрыялу.

3.Лінія, па якой праходзіць край абочыны, кувета на дарогах.

Бруд-1. Зялёная паверхня з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вада.

2.Праезджая частка плошчы, вымашчаная каменнем.

 3. Гразь,  смецце, нечыстоты,а таксама што-небудзь нізкае , амаральнае.

Воўна-1.Валасяное покрыва авечак, а таксама састрыжанае покрыва як матэрыял для вырабу сукна, валёнак і падобнае.

2.Вадзяны вал, які ўтвараецца ад гайдання  паверхні вады, а таксама хістальны рух у фізічным асяроддзі.

3.Прыродная мінеральная фарба жоўтага або чырвонага колеру.

Гарлач-1.Вадзяная лілія. 2. Той, хто гарлапаніць; крыкун.

3.Гліняны гладыш з вузкім горлам для малака.

 

Гума-1.Эластычны матэрыял, які атрымліваецца шляхам вулканізацыі каўчуку, рызіна.

2.Лёгкая незласлівая насмешка. Паказ жыццёвых з'яў або чалавека  ў камічным, смешным выглядзе.

3.Мазь для скуранога абутку; вакса, крэм.

Небарака- 1. Лёгкае драўлянае збудаванне для часовага жылля.

2. Няшчасны чалавек, які выклікае спагаду, спачуванне.

3. Сельскагаспадарчая землеапрацоўчая прылада ў выглядзе рамы з вертыкальнымі зубамі для рыхлення глебы.

Ясакар-1. Чорная таполя.

2.У царскай і некаторых іншаземных арміях: ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору.

3.  Падатак   грашамі або прадуктамі, які плацілі прыгонныя сяляне памешчыку.

Талака-1. Мука з ачышчанага   аўса і страва з такой мукі на малацэ і масле.

2. Калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ.

3.Слаісты мяккі мінерал звычайна белага колеру, выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку ў тэхніцы і медыцыне.

Пакуль журы падлічвае балы,...

А мы пераходзім да наступнага этапу "Ужываем". Зараз мы будзем спрабаваць правільна ўжываць фразеалагізмы, папярэдне раскрыем іх сэнс. Але спачатку даведаемся, якія ўстойлівыя адзінкі выбяруць нашы каманды. (выцягваюць канверт)

Што трэба зрабіць:

1. Растлумачыць сэнс.( 3 балы)

2. Скласці сказ.(3балы)

3. Падабраць адпаведнік (сінонім) з рускай мовы ці беларускай мовы.(3 балы)

1 канверт: як іголка ў стозе сена

2 канверт: рукой падаць

3 канверт: два боты пара

4 канверт: часаць языком

І мы пераходзім да наступнага этапу "Цытуем".

Ваша задача-- працягнуць фразу з вядомага верша. (3 балы).

Дадатковае заданне--назваць аўтара(3 балы) і твор (3 балы).

1. У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы:"Калі ласка!.."

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.

Трапіць госць у будзень, а ці ў свята:

...

(-Калі ласка, калі ласка ў хату!)

Калі ласка, П.Броўка

2.Ніхто здамашніх не згадае,

Чым рэчка Костуся займае,

Якая іх звязала сіла,

І ....

(чым яна так хлопцу міла)

На рэчцы, Я.Колас

3. Калі марнею ад нягод

І сэрцу цесна,

Я ўспамінаю радавод

І ...

(продкаў песні)

Продкі, Алесь Пісьмянкоў

4.Падаюць сняжынкі--

дыяменты-росы,

Падаюць бялюткі

...

(за маім акном...)

Падаюць сняжынкі, Паўлюк Трус

5.Між алешын, кустоў,
   Дзе пяе салавей,
   I шуміць і грыміць

  ...
(Срэбразвонны ручэй)

Ручэй, Я.Колас
 

6. Здароў, марозны звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен  ...

(лёгкіх санак бег)

Зімой, М.Багдановіч.

Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.